Навіны Міністэрства
06.10.2010

6 кастрычніка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларусь цесна супрацоўнічае з МАГАТЭ ў галіне атамнай энергетыкі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк сёння ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі "Ядзерныя тэхналогіі ХХІ стагоддзя", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разумеем усю адказнасць, якую ўзяла на сябе наша краіна ў частцы стварэння бяспечнага энергетычнага аб'екта і яго бяспечнай эксплуатацыі, - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

05.10.2010

5 кастрычніка, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. На рэалізацыю дзяржпраграмы развіцця Беларускай энергасістэмы на 2011-2015 гады плануецца накіраваць $7,5 млрд., з іх інвестыцыі ў развіццё энергасістэмы складуць $5,9 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім быў разгледжаны праект Дзяржаўнай праграмы развіцця Беларускай энергетычнай сістэмы на 2011-2015 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

05.10.2010

5 кастрычніка, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Поўная ліквідацыя ў Беларусі перакрыжаванага субсідзіравання ў цэнах на газ і тарыфах на энергію плануецца да 2014 года. Аб гэтым паведаміў сёння міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім быў разгледжаны праект Дзяржаўнай праграмы развіцця Беларускай энергетычнай сістэмы на 2011-2015 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

05.10.2010

5 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Германіяй у энергетычнай галіне. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 4 кастрычніка на мерапрыемстве з нагоды 20-й гадавіны ўз'яднання Германіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што ФРГ з першых дзён існавання незалежнай Беларусі традыцыйна займае вядучае месца ў ліку знешнеэканамічных партнёраў рэспублікі.

04.10.2010

4 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Чацвёрты Дзень нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь будзе прысвечаны беларуска-германскаму супрацоўніцтву ў энергетычнай сферы і пройдзе пад дэвізам "Энергетыка і экалогія - устойлівае развіццё". Мерапрыемства адбудзецца 13 кастрычніка, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнік Нямецка-беларускага эканамічнага клуба Клаўс Баер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

04.10.2010

4 кастрычніка, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Праект Дзяржаўнай праграмы развіцця Беларускай энергетычнай сістэмы на 2011-2015 гады будзе разгледжаны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі 5 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў  Апараце Саўміна.

Праект праграмы распрацаваны ў адпаведнасці з Канцэпцыяй энергетычнай бяспекі Беларусі. Дакумент прадугледжвае выкананне комплексу мерапрыемстваў, якія ўключаюць далейшае павышэнне надзейнасці і эфектыўнасці работы энергасістэмы за кошт збалансаванай мадэрнізацыі і развіцця генерыруючых крыніц з прымяненнем сучасных перадавых тэхналогій і вывадам з эксплуатацыі менш эканамічнага і ўстарэлага абсталявання.

22.09.2010

22 верасня, Мінск /Алена Дземяшкевіч - БЕЛТА/. Ацяпляльны сезон у Беларусі пачнецца ў час. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён растлумачыў, што ацяпленне ў жылым фондзе ўключаюць тады, калі на працягу пяці сутак тэмпература паветра не падымаецца вышэй за 8 градусаў.

21.09.2010

21 верасня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Перагаворны працэс з Расіяй па будаўніцтву ў Беларусі АЭС ідзе нармальна, ва ўстаноўленым парадку. Аб гэтым заявіў сёння журналістам першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перагаворны працэс ідзе ва ўстаноўленым парадку, усё нармальна, ніякіх парушэнняў няма. Ёсць пытанні эканамічныя.

26.08.2010

26 жніўня, Мінск /Ірына Аніскевіч - БЕЛТА/. Беларусь да канца 2012 года зможа поўнасцю забяспечваць уласныя патрэбнасці ў біядызельным паліве. Аб гэтым гаворыцца ў Стратэгіі развіцця энергетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, якая зацверджана пастановай Савета Міністраў нумар 1180 і разлічана на перыяд да канца 2020 года. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

26.08.2010

26 жніўня, Мінск /Ірына Аніскевіч - БЕЛТА/. У Беларусі ў 2011-2015 гадах будуць пабудаваны 4 гідраэлектрастанцыі сумарнай магутнасцю больш як 100 МВт. Аб гэтым гаворыцца ў Стратэгіі развіцця энергетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, якая зацверджана пастановай Савета Міністраў нумар 1180 і разлічана на перыяд да канца 2020 года. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18