Расійскі газ па-ранейшаму танней транспартаваць у Еўропу праз Беларусь. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дэкан эканамічнага факультэта БДУ прафесар Міхаіл Кавалёў.
Любая юрыдычная асоба, незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы і формы ўласнасці, з 2012 года зможа выступаць у ролі энергазабеспячальнай арганізацыі ў Беларусі.
Вытворчасць электраэнергіі ў Беларусі за студзень-верасень бягучага года знізілася на 6,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала 23,6 млрд. кВтгадз.
Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Расійскім энергетычным агенцтвам Міністэрства энергетыкі Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Генеральны кантракт па будаўніцтву АЭС у Беларусі плануецца падпісаць у пачатку 2012 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.