Навіны Міністэрства
09.10.2009
9 кастрычніка, Астравец /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. З пускам АЭС у Беларусі гадавы аб'ём закупак прыроднага газу скароціцца на 4-5 млрд. куб.м. Аб гэтым паведаміў сёння на грамадскіх слуханнях папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) будучай АЭС намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша краіна - адна з нямногіх у свеце, якая, не маючы ўласнага прыроднага газу, значна нарасціла яго долю ў першасным энергаспажыванні.

11.04.2009
У сувязі з абвяшчэннем 2009 года Годам роднай зямлі і ў мэтах падтрымкі прапаноў калектываў работнікаў арганізацый, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб правядзенні рэспубліканскага суботніка Урад Беларусі рэкамендаваў органам дзяржкіравання, арганізацыям, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на добраахвотнай аснове правесці 11 красавіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах.
Супрацоўнікі цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі правядуць рэспубліканскі суботнік на сваіх рабочых месцах.
06.04.2009
6 красавіка 2009 года Міністр энергетыкі Азярэц А.У. сустрэўся з Прэм'ер-міністрам федэральнай зямлі Брандэнбург М. Платцэкам.

У рамках сустрэчы германскі бок быў праінфармаваны аб рабоце энергетычнай галіны, аб праграмах развіцця і рэфармавання энергетыкі на бліжэйшыя гады і на перспектыву.

У ходзе сустрэчы былі абазначаны прыярытэтныя для Беларусі напрамкі і сферы ўзаемадзеяння з Германіяй у энергетычнай галіне.

03.04.2009
Першае пасяджэнне беларуска-польскай рабочай групы па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Будаўніцтва вугальнай станцыі Зэльвенскай КЭС" адбудзецца 8 красавіка 2009 года. У склад групы з беларускага боку ўвайшлі 11 спецыялістаў Мінэнерга, ДВА "Белэнерга", РУП "Белндпіэнергапрам", РУП "Гроднаэнерга". У студзені 2009 года былі праведзены папярэднія перагаворы з польскім бокам, на якіх дэталёва абмяркоўваліся крокі па рэалізацыі праекта.
13.03.2009
13 лютага, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Стратэгічная задача Мінэнерга на 2009 год заключаецца ў забеспячэнні рэалізацыі інвестыцыйных праектаў згодна з зацверджанымі Прэзідэнтам Беларусі і ўрадам краіны праграмамі, заявіў сёння на падагульняючай калегіі ведамства ў Магілёве міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Задачы на 2009 год па асваенню інвестыцый у асноўны капітал сур'ёзна скарэкціраваны, падкрэсліў міністр.

03.03.2009
Развіццё беларускай энергетыкі прадугледжвае мадэрнізацыю існуючых і будаўніцтва новых магутнасцей цеплавых і гідраэлектрастанцый, пашырэнне прымянення мясцовых і аднаўляльных крыніц энергіі. У 2008 годзе ў Мінэнерга на інвестыцыі ў асноўны капітал выкарыстана 2 060 840 млн. рублёў. Праведзена мадэрнізацыя энергетычнага абсталявання на Лукомскай ДРЭС, Гомельскай ЦЭЦ-2,  Лідскай ЦЭЦ, Кацельні «Жлобін», Мінскай ЦЭЦ-3.
10.01.2009
10 студзеня, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Урад Беларусі зацвердзіў у новай рэдакцыі план мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 3 аб эканоміі і беражлівасці. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 2005, якая ўносіць змяненні ў пастанову ўрада нумар 1122 ад 31 жніўня 2007 года "Аб мерапрыемствах па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г.
20.12.2008

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Атамная электрастанцыя ў Беларусі будзе будавацца на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Такое рашэнне прыняла сёння Дзяржаўная камісія па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва АЭС у Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч.

Падпісаны акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка пад АЭС у Астравецкім раёне.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18