"Краіны вывучылі матэрыялы папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння будучай АЭС Беларусі на навакольнае асяроддзе, які мы выслалі ім раней, і накіравалі нам шэраг сваіх заўваг, - расказаў Міхаіл Жук.
|
||||||||||||||||||||||
|
Навіны Міністэрства
![]() 10.12.2009
10 снежня, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС будзе дапрацавана да канца бягучага года з улікам заўваг Літвы, Латвіі і Польшчы, паведаміў сёння журналістам у Мінску вядучы інжынер-тэхнолаг аддзела кіравання праектам Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі Міхаіл Жук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Краіны вывучылі матэрыялы папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння будучай АЭС Беларусі на навакольнае асяроддзе, які мы выслалі ім раней, і накіравалі нам шэраг сваіх заўваг, - расказаў Міхаіл Жук. 20.11.2009
20 лістапада, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені-кастрычніку бягучага года выраблена 24,3 млрд. кВт.гадз электраэнергіі, што на 14,9 працэнта менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года. У той жа час водпуск цеплавой энергіі ўзрос на 3,7 працэнта да 25,3 млн. Гкал, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.
Усяго ў электраэнергетыцы рэспублікі па выніках дзесяці месяцаў выраблена рэсурсаў на Br6,808 трлн. 19.11.2009
17 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца ў першай дэкадзе снежня, плануецца падпісаць дакумент аб узаемаадносінах Беларусі і Расіі ў паліўна-энергетычнай сферы. Аб гэтым паведаміў сёння на форуме праектаў праграм Саюзнай дзяржавы намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Васіль Хрол, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Васіль Хрол адзначыў, што дакумент будзе разлічаны на доўгую перспектыву. 16.11.2009
16 лістапада, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Суперкамп'ютэр "СКІФ К-500" для навуковага суправаджэння будаўніцтва ў Беларусі АЭС будзе ўведзены ў строй на базе Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" НАН у бліжэйшы час. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў выканаўчы дырэктар саюзнай праграмы "СКІФ-ГРІД" супрацоўнік Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Анатоль Крыштофік. 13.11.2009
13 лістапада, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Інвестыцыі за кошт усіх крыніц у беларускую энергасістэму ў 2005-2009 гадах склалі $2,5 млрд. Аб гэтым паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара ДВА "Белэнерга" Аляксандр Сівак сёння на Беларускім інвестыцыйна-эканамічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У тым ліку замежныя інвестыцыі, які былі прадстаўлены ў асноўным крэдытамі, склалі $100 млн. 12.11.2009
12 лістапада, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Кампанія Siemens зацікаўлена ў інвесціраванні ў энергетыку Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння на пленарным пасяджэнні Беларускага інвестыцыйна-эканамічнага форуму прэзідэнт Siemens у Расіі, віцэ-прэзідэнт Siemens AG (Германія) Дзітрых Мелер, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў Дзітрыха Мелера, Siemens прыняла ўжо ўдзел у рэалізацыі праектаў у сферы энергетыкі на "Гродна Азоце". 29.10.2009
29 кастрычніка, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. МАГАТЭ паставіць у Беларусь у 2010-2011 гадах камп'ютэрную навучальную сістэму для падрыхтоўкі персаналу ў галіне ядзернай энергетыкі. Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі кадраў і інфармацыйнага забеспячэння дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Беларусі Лілія Дулінец сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 27.10.2009
27 кастрычніка, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Мінская ЦЭЦ-2 будзе ўведзена ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі ў 2010 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 1367, якая ўносіць змяненні і дапаўненні ў мерапрыемствы па выкананню ў 2009 годзе Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сістэмы, энергазберажэння і павелічэння долі выкарыстання ў рэспубліцы ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў на перыяд да 2011 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі. 14.10.2009
14 кастрычніка, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Беларусь ва ўмовах сусветнага крызісу прадаўжае мадэрнізацыю і будаўніцтва энергакрыніц з прымяненнем высокаэфектыўных тэхналогій. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра энергетыкі Юрый Рымашэўскі сёння на Беларускім энергетычным і экалагічным кангрэсе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цяпер устаноўленая магутнасць беларускай энергасістэмы складае 8 тыс. 13.10.2009
13 кастрычніка, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Развіццё энергетычнай галіны Беларусі ажыццяўляецца на аснове энергазберагальных і экалагічна чыстых тэхналогій. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц сёння ў Мінску на адкрыцці XIV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Азярэц падкрэсліў, што цяпер энергетычныя пытанні маюць вялікае значэнне як для эканомікі, так і адыгрываюць важную ролю ў жыцці кожнага чалавека. ![]() |
|||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||