Навіны Міністэрства
22.01.2010

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацаваная праграма беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў паліўна-энергетычнай сферы дасць магчымасць бакам выйсці на якасна новы ўзровень узаемадзеяння. Аб гэтым заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк сёння ў час оnline канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

 Ён нагадаў, што міністэрствы энергетыкі Беларусі і Расіі сумесна з зацікаўленымі распрацавалі праект Праграмы пашырэння беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў паліўна-энергетычнай сферы.

22.01.2010

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінэнерга Беларусі плануе ў 2010 годзе прыцягнуць $536 млн. замежных інвестыцый для рэалізацыі буйных праектаў у электраэнергетыцы. Аб гэтым паведаміў сёння ў час оnline канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

Ён адзначыў, што замежныя інвестыцыі будуць накіраваны, у прыватнасці, на рэканструкцыю Мінскай ЦЭЦ-5, будаўніцтва Гродзенскай і Полацкай ГЭС, стварэнне міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва ў Рэчыцы.

22.01.2010

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На развіццё беларускай энергасістэмы ў 2010 годзе плануецца накіраваць каля $610 млн. Аб гэтым паведаміў сёння ў час оnline канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

Ён адзначыў, што за 2006-2009 гады на рэканструкцыю і будаўніцтва аб'ектаў энергасістэмы накіравана $2152 млн. Аб'ём фінансавання ў 2006 годзе склаў $402 млн.

04.01.2010

4 студзеня, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Брэстэнерга", "Віцебскэнерга" і "Гроднаэнерга" кампенсавана ў 2009 годзе частка працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, атрыманымі для рэалізацыі энергаэфектыўных праектаў у рамках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сістэмы, энергазберажэння і павелічэння долі выкарыстання ў рэспубліцы ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў.

30.12.2009

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская АЭС будзе пабудавана на Астравецкай пляцоўцы. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных СМІ Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Атамную станцыю мы будаваць будзем. Будзем будаваць яе ў Астраўцы. Гэта адназначна. Рашэнне аб гэтым, пісьмова ці вусна, будзе прынята ў бліжэйшы час", - заявіў Прэзідэнт.

29.12.2009

29 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім указам адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў збудаванні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь атамнай электрастанцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

Паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекту пагаднення з дазволам пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта прадастаўлены міністру энергетыкі Аляксандру Азярцу.

21.12.2009

21 студзеня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае атрымаць чарговую пазыку Сусветнага банка на $30 млн. у 2010 годзе на энергазберагальныя праекты. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Дзяржстандарта - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Леанід Шанец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праводзіцца маштабная работа па рэалізацыі энергазберагальных праектаў з удзелам Сусветнага банка, падкрэсліў Леанід Шанец.

21.12.2009

21 снежня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Нізкія тэмпы росту прамысловай вытворчасці ў Беларусі тармозяць зніжэнне энергаёмістасці ВУП. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік старшыні Дзяржстандарта Беларусі - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Леанід Шанец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 У прыватнасці, зніжэнне аб'ёму прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-лістападзе 2009 года да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года да 96,3 працэнта прывяло да невысокага паказчыка зніжэння энергаёмістасці ВУП - на 4,7 працэнта за 10 месяцаў пры гадавым прагнозе 8 працэнтаў.

21.12.2009

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі зацвердзілі план дзеянняў па фарміраванню Адзінай эканамічнай прасторы і падпісалі сумесную заяву аб фарміраванні Мытнага саюза, які пачне функцыянаваць з 1 студзеня 2010 года. Дакумент падпісалі 19 снежня ў Алматы Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

17.12.2009

17 снежня, Мінск /Наталля Вярбіцкая - БЕЛТА/. Беларусь плануе падпісаць кантракт на будаўніцтва АЭС з расійскім ЗАТ "Атамбудэкспарт" у бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Беларусі Мікалай Груша, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер ідзе распрацоўка праекта кантрактнага пагаднення паміж непасрэднымі ўдзельнікамі будаўніцтва АЭС у Беларусі - Дырэкцыяй будаўніцтва АЭС з беларускага боку і ЗАТ "Атамбудэкспарт" - з расійскага.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18