|
|
|
|

|
|
|
24.02.2010
24 лютага, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Выдзяленне расійскага крэдыту на будаўніцтва беларускай АЭС зацягваецца. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк сёння на калегіі Мінэнерга, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "На жаль, зацягваецца пытанне з выдзяленнем крэдыту. Але з нас адказнасць за рэалізацыю гэтага праекта ніхто не здымаў", - падкрэсліў намеснік міністра. Ён адзначыў, што ў бягучым годзе на рэалізацыю работ, звязаных з будаўніцтвам АЭС, у Беларусі будзе накіравана Br350 млрд.
24.02.2010
24 лютага, Мінск /Тамара Даўгалюк - БЕЛТА/. Мінэнерга Беларусі павялічыць аб'ём інвестыцый у асноўны капітал у 2010 годзе на 25 працэнтаў да Br3,2 трлн. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк сёння на калегіі Мінэнерга, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У 2009 годзе тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал па міністэрству склаў 109,2 працэнта. На 2010 год распрацаваны нейкія пакрокавыя мерапрыемствы па рэалізацыі інвестпраграмы, адзначыў Міхаіл Міхадзюк.
24.02.2010
24 лютага, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Мінэнерга Беларусі плануе ў 2010 годзе прыцягнуць $650 млн. знешніх крэдытных рэсурсаў. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк сёння на калегіі Мінэнерга, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Міхаіл Міхадзюк адзначыў узросшую ролю крэдытных рэсурсаў у фінансаванні інвестпраектаў у энергетычнай галіне Беларусі. "Калі крэдытныя рэсурсы ў крыніцах фінансавання інвестпраграмы ў цэлым па Міністэрству энергетыкі складаюць 31 працэнт, то па ДВА "Белэнерга" гэта лічба перавысіла ўжо 40-працэнтны рубеж", - сказаў ён.
09.02.2010
9 лютага, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Беларусь і Расія знаходзяць узаемапрымальныя рашэнні ў сферы энергетыкі, паставак нафты і газу. Аб гэтым заявіў старшыня Падліковай палаты Расіі Сяргей Сцяпашын на сумесным пасяджэнні сёння ў Мінску калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі і Падліковай палаты Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Дасягнуты кампраміс у вырашэнні праблем з пастаўкай нафты і газу, - сказаў Сяргей Сцяпашын.
09.02.2010
9 лютага, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. МАГАТЭ гатова аказваць дапамогу Беларусі ў развіцці нацыянальнай ядзернай інфраструктуры. Аб гэтым заявіў дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы МАГАТЭ пан Чон Кен Парк сёння ў Мінску на семінары для кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "МАГАТЭ гатова аказваць дапамогу Беларусі ў развіцці інфраструктуры для ядзернай энергетычнай праграмы.
09.02.2010
9 лютага, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Эксперты МАГАТЭ станоўча ацэньваюць работу Беларусі па падрыхтоўцы да стварэння АЭС. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Ацэнка МАГАТЭ нашай работы станоўчая, - адзначыў намеснік міністра. - А мы ў сваю чаргу высока цэнім іх дапамогу ў развіцці ядзернай энергетыкі ў Беларусі".
09.02.2010
9 лютага, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Беларусь і Расія плануюць падпісаць міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве беларускай АЭС да канца І квартала бягучага года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы дамовіліся з расійскім бокам у першым квартале 2010 года падпісаць міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве АЭС", - сказаў намеснік міністра.
09.02.2010
9 лютага, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Беларусь правядзе ў бліжэйшы час кансультацыі з Літвой і Украінай па ацэнцы ўплыву будучай АЭС на навакольнае асяродзе. Аб гэтым паведаміў сёння на семінары намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У адпаведнасці з міжнароднай канвенцыяй Беларусь накіравала справаздачу па ацэнцы ўздзеяння АЭС на навакольнае асяроддзе (АУНА) у зацікаўленыя краіны - Літву, Латвію, Украіну, Польшчу, Аўстрыю.
08.02.2010
8 лютага, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Міністэрства энергетыкі Беларусі сумесна з экспертамі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі 9 лютага правядзе ў Мінску семінар для кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі ядзернай энергетычнай праграмы ў краіне. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінэнерга. Мерапрыемства адбудзецца ў рамках праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ "Развіццё кадравага патэнцыялу і сістэмы навучання спецыялістаў для ядзернай энергетычнай праграмы".
03.02.2010
3 лютага, Гомель /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Беларусь плануе падпісаць з Расіяй пакет дакументаў па будаўніцтву АЭС не пазней за чэрвень, паведаміў сёння журналістам у Гомелі прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў кіраўніка ўрада, расійскі бок прапанаваў Беларусі падпісаць дакументы, якія датычацца будаўніцтва АЭС і крэдыту пад праект, у пакеце.

|
|
|