Навіны Міністэрства
23.06.2010
Эксперты Мінэнерга Беларусі і Расіі ўзгаднілі праект міжурадавага пагаднення аб паралельнай рабоце энергасістэм дзвюх краін

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект міжурадавага пагаднення аб паралельнай рабоце энергасістэм дзвюх краін узгоднены на ўзроўні экспертаў Мінэнерга Беларусі і Расіі. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч.

Раней БЕЛТА паведамлялася са спасылкай на расійскі бок, што гэты дакумент узгоднены і гатовы да падпісання.