Навіны Міністэрства
14.10.2009
Беларусь ва ўмовах сусветнага крызісу прадаўжае мадэрнізацыю і будаўніцтва энергакрыніц - Мінэнерга
14 кастрычніка, Мінск /Мілена Ануфрыёнак - БЕЛТА/. Беларусь ва ўмовах сусветнага крызісу прадаўжае мадэрнізацыю і будаўніцтва энергакрыніц з прымяненнем высокаэфектыўных тэхналогій. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра энергетыкі Юрый Рымашэўскі сёння на Беларускім энергетычным і экалагічным кангрэсе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер устаноўленая магутнасць беларускай энергасістэмы складае 8 тыс. МВт, што дае магчымасць поўнасцю забяспечыць патрэбнасці рэспублікі ў электраэнергіі. Нягледзячы на крызіс, прынята рашэнне аб выкананні ў поўным аб'ёме інвестпраграмы Мінэнерга на 2009-2010 гады. "Гэта дасць магчымасць нам не толькі павялічыць у бягучым і наступным гадах устаноўленую магутнасць на 100 МВт за кошт высокаэфектыўных энергетычных магутнасцей, але і стварыць зачын для ўводу ў 2011-2015 гадах больш як 2 ГВт генерыруючых магутнасцей", - сказаў Юрый Рымашэўскі. У выніку ўзрасце эфектыўнасць работы энергасістэмы, значна скароціцца знос асноўных фондаў, што дасць магчымасць забяспечыць экспарт электраэнергіі ў краіны блізкага замежжа.

Намеснік міністра энергетыкі падкрэсліў, што асаблівая ўвага ўдзяляецца пашырэнню выкарыстання мясцовых відаў паліва. У 2006-2009 гадах рэалізаваны 10 праектаў, накіраваных на прымяненне МВт з аднаўляльных крыніц энергіі. У 2009-2010 гадах будзе забяспечаны ўвод міні-ЦЭЦ у Пружанах і Рэчыцы сумарнай магутнасцю 7,7 МВт, якія выкарыстоўваюць у якасці паліва торф, а ў 2011 годзе плануецца ўвесці Гродзенскую ГЭС магутнасцю 17 МВт.

Штогадовае спажыванне электраэнергіі ў Беларусі складае амаль 36 млрд. кВт.гадз. У бягучым годзе энергаспажыванне ў рэспубліцы знізілася і чакаецца на ўзроўні 34,5 млрд. кВт.гадз.