Супрацоўнікі цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі правядуць рэспубліканскі суботнік на сваіх рабочых месцах. Рабочую групу па падрыхтоўцы і правядзенню суботніка ў Мінэнерга ўзначаліць намеснік Міністра энергетыкі Міхадзюк М.І.
Заробленыя на рабочых месцах у дзень рэспубліканскага суботніка сродкі будуць пералічаны ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам і накіраваны на падрыхтоўку загарадных аздараўленчых лагераў да летняга сезона, стварэнне дадатковай інфраструктуры аграгарадкоў, а таксама рамонт, рэканструкцыю, аднаўленне і добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы.











