У 2009 годзе за кошт прыцягнення замежных інвестыцый будуць выконвацца работы на 15 аб'ектах, для гэтага плануецца прыцягнуць 410 млн. долараў ЗША. Вядзецца актыўная работа па прыцягненню прамых інвестыцый з замежнымі кампаніямі.
Плануецца рэканструкцыя энергаблока нумар 5 на Бярозаўскай ДРЭС, мадэрнізацыя энергаблока нумар 4 на Лукомскай ДРЭС, будаўніцтва парагазавага блока на Мінскай ЦЭЦ-5, будаўніцтва 1 чаргі Мазырскага падземнага сховішча газу.
Праводзяцца конкурсныя таргі на комплекснае будаўніцтва Полацкай ГЭС з удзелам кітайскіх, расійскіх кампаній з забеспячэннем фінансавання за кошт знешніх пазык.
У конкурсных таргах па рэалізацыі праекта рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2 па закупцы абсталявання са звязаным фінансаваннем прымаюць удзел расійская і індыйская кампаніі.
Вядзецца супрацоўніцтва з кампаніямі Siemens, Areva, ABB па пастаўцы энергетычнага абсталявання з прадастаўленнем фінансавання на аб'екты генерацыі і падстанцыі 35-330 кВ.
Прадаўжаецца работа з Сусветным банкам па прыцягненню пазыковых сродкаў у аб'ёме 109 млн. долараў ЗША на рэканструкцыю кацельнага цэха нумар 3 Жодзінскай ЦЭЦ і кацельні РК-3 у Магілёве.
Вядуцца перагаворы па стварэнню сумеснага прадпрыемства для будаўніцтва Зэльвенскай вугальнай станцыі польскай кампаніяй «Кульчык Холдынг», першая сустрэча сумеснай рабочай групы пройдзе 8 красавіка 2009 года.
Вядзецца работа з АТ "Польская энергетычная група" па стварэнню сумеснага прадпрыемства для будаўніцтва ВЛ 400кВ Рось - Нараў з устаўкай пастаяннага току.
Праведзены перагаворы са швейцарскай кампаніяй ALSTOM па сумеснаму будаўніцтву каскада ГЭС на рэках Заходняя Дзвіна і Днепр, будаўніцтву парагазавага блока 459 МВт у г. Белаазерску і парку ветраўстановак.
Міністэрствам энергетыкі і ў далейшым будуць рэалізоўвацца праекты будаўніцтва шэрага энергетычных праектаў з прыцягненнем замежных кампаній, у тым ліку з краін Азіяцкага рэгіёну, вядзецца работа з Кітайскай нацыянальнай карпарацыяй па замежнаму эканамічнаму супрацоўніцтву, групай кампаній «Гэчжоўба», Кітайскай нацыянальнай карпарацыяй па энергетычнаму абсталяванню, Індыйскай электратэхнічнай кампаніяй «BHEL». Вядзецца дыялог і прапрацоўваюцца варыянты супрацоўніцтва з кампаніямі і арганізацыямі Ісламскай Рэспублікі Іран, у тым ліку з выкарыстаннем крэдытных рэсурсаў банкаўскіх структур Ірана.
Міністэрства энергетыкі зацікаўлена ў прадаўжэнні супрацоўніцтва з кампаніямі розных краін і ў далейшым будзе актыўна працаваць з імі ў рамках прыцягнення інвестыцый у энергетычны сектар Рэспублікі Беларусь











