Першае пасяджэнне беларуска-польскай рабочай групы па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Будаўніцтва вугальнай станцыі Зэльвенскай КЭС" адбудзецца 8 красавіка 2009 года. У склад групы з беларускага боку ўвайшлі 11 спецыялістаў Мінэнерга, ДВА "Белэнерга", РУП "Белндпіэнергапрам", РУП "Гроднаэнерга". У студзені 2009 года былі праведзены папярэднія перагаворы з польскім бокам, на якіх дэталёва абмяркоўваліся крокі па рэалізацыі праекта. Было прынята рашэнне аб стварэнні рабочай групы па падрыхтоўцы канкрэтных прапаноў па распрацоўцы абгрунтавання інвестыцый у праект. Вынікам работы рабочай групы будзе праект абгрунтавання інвестыцый, затым абмеркаванне прапанаваных польскім бокам тарыфаў на продаж электрычнай энергіі ўнутры краіны і за яе межамі, а таксама долей удзельнікаў праекта па інвесціраванню праекта. Для рэалізацыі праекта плануецца стварэнне сумеснага прадпрыемства, якое і зоймецца непасрэдна будаўніцтвам станцыі. Прадпрыемства можа быць зарэгістравана ўжо ў канцы 2009 года.
Для даведкі: пагадненне з польскай кампаніяй «Кульчык холдынг» аб супрацоўніцтве па рэалізацыі праекта па стварэнню вугальнай станцыі было падпісана ў рамках работы Беларускага інвестыцыйнага форуму ў Лондане ў лістападзе 2008 года. Праект прадугледжвае ўвод у эксплуатацыю аб'екта з устаноўленай магутнасцю 660 МВт, які будзе працаваць на вугалі, арыенціровачны кошт праекта 990 млн. долараў ЗША, тэрмін будаўніцтва 4 гады. Пляцоўка пад будаўніцтва Зэльвенскай КЭС размешчана за 5 км ад пасёлка Зэльва Гродзенскай вобласці.