У новай рэдакцыі выкладзены пералік інавацыйных і інвестыцыйных праектаў, накіраваных на вырашэнне задач па энергаэфектыўнасці, энерга- і рэсурсазберажэнню, і Праграма развіцця сістэмы тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі і пацвярджэння адпаведнасці ў галіне энергазберажэння.
Як растлумачылі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства эканомікі, пастанова распрацавана на аснове прапаноў міністэрстваў і ведамстваў, а таксама з улікам вопыту абагульнення інфармацыі, якая паступіла ад органаў дзяржкіравання ў 2007 і 2008 гадах па рэалізацыі мерапрыемстваў у адпаведнасці з Дырэктывай нумар 3.
Згодна з унесенымі карэктывамі, план дапоўнены 6 новымі мерапрыемствамі, дабаўлена таксама 20 новых інавацыйных і інвестыцыйных праектаў. Разам з тым у дакуменце выключаны ўжо выкананыя раней мерапрыемствы і праекты, а таксама ўдакладнены тэрміны і адказныя выканаўцы па асобных праектах, канкрэтызаваны фармуліроўкі.
"У новай рэдакцыі колькасць мерапрыемстваў у плане скарацілася з 244 да 165, інавацыйных і інвестыцыйных праектаў у пераліку - з 201 да 146, - адзначылі ў Мінэканомікі. - Пастанова нумар 2005 дасць магчымасць больш поўна і дакладна адсочваць выкананне Дырэктывы нумар 3 і яе дзеянне ў рэальным сектары эканомікі".
Прадугледжваецца комплексны падыход да выканння пастаўленых задач па эканоміі і беражлівасці. Як і раней, галоўны акцэнт у мерапрыемствах зроблены на забеспячэнне ўстаноўленых Дырэктывай колькасных параметраў, у тым ліку на зніжэнне энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту. У 2010 годзе яна павінна быць зніжана не менш як на 31 працэнт, у 2015 - на 50 працэнтаў, а ў 2020 годзе не менш як на 60 працэнтаў да ўзроўню 2005 года.











