Навіны Міністэрства
20.12.2011
Беларусь і Расія падпісалі балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2012 год

20 снежня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Беларусь і Расія падпісалі балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2012 год, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў.

"Балансы падпісаны на мінулым тыдні, - сказаў Анатоль Філонаў. - Прадугледжваюцца тыя аб'ёмы, якія неабходны для нармальнай работы прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу". Беларусь атрымае паліўна-энергетычныя рэсурсы ў тых аб'ёмах, у якіх зацікаўлена, падкрэсліў намеснік міністра.

Акрамя таго, прадугледжваецца павелічэнне аб'ёмаў прапампоўкі нафты па трубаправоднаму транспарту. "Аб'ёмы будуць павялічаны ў параўнанні з мінулым годам, - удакладніў Анатоль Філонаў. - У гэтым годзе было 18 млн.т, у наступным будзе 21,5 млн.т".

Прадугледжаны таксама імпарт нафтапрадуктаў з Расіі ў Беларусь для выкарыстання ў экспартаарыентаваных хімічных вытворчасцях. Будуць ажыццяўляцца сустрэчныя пастаўкі на тэрыторыю Расіі беларускіх высакаякасных бензінаў, дызельнага паліва і паліва для авіяцыі.

"У прынцыпе тая задача, якую ставіла перад сабой Міністэрства эканомікі па балансах, выканана", - канстатаваў намеснік міністра. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў бягучым годзе балансы падпісаны раней, чым звычайна. Раней гэта адбывалася ў пачатку года, цяпер гэта зроблена загадзя.

Анатоль Філонаў удакладніў, што балансы падпісалі эксперты рабочых груп, з беларускага боку - Міністэрства эканомікі, з расійскага - Мінэнерга і Мінэканамразвіцця. У далейшым балансы ПЭР звычайна зацвярджаюцца на саюзным Саўміне.-0-