|
||||
Падзеі
![]()
Асноўнымі мэтамі выстаўкі былі прэзентацыя найноўшых тэхналогій праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі і забеспячэння бяспекі АЭС, прыцягненне інвестараў для фінансавання будаўніцтва атамнай станцыі. Работа форуму садзейнічала фарміраванню грамадскай думкі ў падтрымку стварэння ў Беларусі ўласнай АЭС, правядзенню ў рэспубліцы навукова-даследчых работ у галіне атамнай энергетыкі, развіццю сістэмы падрыхтоўкі кадраў для гэтай сферы. На выстаўцы прадстаўлена прадукцыя атамнага машынабудавання, прыборы і абсталяванне для будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС, сучасныя сістэмы ядзернай, эксплуатацыйнай і радыяцыйнай бяспекі. Наведвальнікі азнаёміліся з абсталяваннем і тэхналогіямі перапрацоўкі, транспарціроўкі і захоўвання радыеактыўных адходаў.
У выстаўцы і канферэнцыі прынялі ўдзел больш як 60 прадпрыемстваў і арганізацый з 6 краін свету, у тым ліку больш за 30 прадпрыемстваў атамнай У арганізацыі выстаўкі і канферэнцыі з беларускага боку ўдзельнічалі міністэрствы энергетыкі, адукацыі, інфармацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, архітэктуры і будаўніцтва, НАН Беларусі, Дэпартамент па атамнай энергетыцы Мінэнерга, МДЭУ імя А.Д.Сахарава, БНТУ. З расійскага боку арганізатарам выступіла ААТ "Атамэкспа" - афіцыйны выставачны аператар Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" і арганізацый атамнай галіны Расіі. ![]() |
||||
|
||||