Біяграфія намесніка Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Рымашэўскага Ю.У.
Рымашэўскі Юрый Уладзіміравіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1959 года ў г.п. Рудзенск Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1981 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці "Цеплавыя электрычныя сеткі", у 1994 годзе - Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне вытворчасцю".

З 1981 па 1982 год - інжынер ГНДЛ аптымізацыі рэжымаў і комплекснай аўтаматызацыі цеплавых электрычных станцый Беларускага політэхнічнага інстытута.

З 1982 па 1984 год - служба ў радах Савецкай Арміі.

З 1984 па 1986 год - інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік ГНДЛ аптымізацыі рэжымаў і комплекснай аўтаматызацыі цеплавых электрычных станцый Беларускага політэхнічнага інстытута.

З 1986 па 1995 год - інжынер-канструктар, інжынер, старшы інжынер ВТА Мінскай ЦЭЦ-4.

З 1995 па 1998 год - намеснік начальніка ВТА Мінскай ЦЭЦ-4.

З 1998 па 2000 год - начальнік аддзела палівавыкарыстання і экалогіі ўпраўлення НТП і зводных праграм Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.

З 2000 па 2004 год - начальнік упраўлення НТП і зводных праграм Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.

З 2004 па 2006 год - намеснік галоўнага інжынера - начальнік ВТА РУП "Мінскэнерга". З 2006 па 2008 год - дырэктар навукова-вытворчага РУП "Энергетычная стратэгія".

З 2008 года і да гэтага часу - намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.